Старонка:П’есы (1927).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Званар

Не, мусіць.

Макар

А дзе ты састаіш сторажам?

Званар

Ды я царкоўным.

Макар

А, вось як!..

Званар

Я сторажам, званю калі трэба, але больш на гаспадарцы бацюшкі працую.

Макар

То ты павінен быць альбо ў маім саюзе савецкіх служачых, альбо ў саюзе Рабземлес. Значыцца ты не застрахован нават.

Званар

Я ня хлеў, каб страхаваць мяне.

Макар (махнуў рукою).

О, браце, трэба будзе заўтра накіраваць цябе ў профсаюз. Раскажы, хіба, як цяпер вёска жыве?

Званар

А так, ніштавата, пачалі папраўляцца.

Макар

Самагонку ціснуць добра.