Старонка:П’есы (1927).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Званар

А так, бывае ўдаецца вельмі добрая. Вот калі мы ўжо разгаварыліся і, можна сказаць, блізка адзін да другога, дык у мяне крыху ёсьць, можна пакаштаваць. (Дастае бутэльку з-за пазухі).

Макар

Э-э, схавай, браце, тут не палагаецца. Гэта мо свайго вырабу?

Званар

Кожны раз не пабяшыш купляць, калі свая ў запасе ёсьць, яно лепш ведаеш.

Макар

Шмат мусіць перапускаеце на гэта збожжа?

Званар

Так, некаторы пэцкаль дык шмат глуміць і нічога добрага ня выходзіць, а ў мяне, прызнацца, у глум ня пойдзе й фунціку, і жаднага паху, ані-ні… Вот на спробу панюхай. (Хоча дастаць бутэльку).

Макар

Добра, няхай, ня трэба. (Чуваць аплёдысмэнты).

Званар

Што гэта там пляскаюць так моцна?

Макар

Гэта, браце, дыспут там.

Званар

Які гэта дыспут?