Старонка:П’есы (1927).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Макар

Адзін даказвае адно, другі другое, вось і спрачаюцца. Прымерна, вось цяпер спрэчкі йдуць наконт царквы, сьвятых там розных, гэта антырэлігійны дыспут, як вось тут напісана. (Паказвае афішу). Нейкі малады хлапчына заядла выступае. Я гэта прошлы раз быў, дык ён так сячэ, што папом няма дзе дзецца. Ён так ведае ўсе законы эвангельскія, што напамяць пераказвае. Відаць вучоны чалавек, бо за навуку стаіць і супроць рэлігіі.

Званар

І кажаце, малады яшчэ?

Макар

Маладзенькі, але відаць жанаты, бо жонка нядаўна прыходзіла тут… нейкая чарнявенькая, як яўрэечка… Ну, а як цяпер на вёсцы, моляцца добра?

Званар

Ахвотнікаў, ведаеш, з кожным годам усё менш і менш. Бывае звоніш-звоніш, а карысьці — ні на грош. Прыдуць 3—4 бабы і ўсё.

Макар

А што-ж вы тады робіце, як публіка ня зьбіраецца?

Званар

Замыкаем царкву і да хаты.

Макар

Ну, а гэтыя чатыры бабы як?