Старонка:П’есы (1927).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

Званар

Як? І яны йдуць да хаты, ня будзем жа мы для іх чатырох абедню служыць, што ад іх утаргуеш.

Макар

Значыцца гандаль у вас слабы?

Званар

Слабаваты. Гэта ня тое, што ўперад. Кажуць некалі даўно, дык на агні палілі, а народ за веру стаяў.

Макар

Дурняў, браток, шмат было. Яно нават ня тое, каб дурні, але невуч, вось галоўнае. Ну, скажам, вось такі выпадак чуў я, даўно гэта было, у Нямеччыне. Цягаўся нейкі манах. Ён насіў нейкае пяро, якое выдаваў, што яно быццам пяро архангела Гаўрылы. Шмат, вядома, назьбіраў грошай, але здарылася, што нехта, калі ён начаваў, сьвіснуў гэтыя грошы з пяром разам, значыцца, украў. Што тут рабіць? Гэты манах на вачох свае гаспадыні набіў свой пусты мяшок сенам і пасьля абвясьціў, што гэта сена з ясьляў, дзе радзіўся Хрыстос. Народ і пачаў прыкладвацца, вядома, грошы. Тое-ж самае робіцца й цяпер, толькі, вядома, далікатней, як кажуць, танчэй. Даўней, дык вельмі было груба. Нават сэкратар рымскага папы расказваў у кнізе нейкай, як адзін манах пашоў да жонкі аднаго чалавека. Муж недзе пашоў, ці паехаў, а яна прыкінулася хвораю. Манах прышоў сцаляць яе і заначаваў. А тут, значыцца, муж дадому вярнуўся; ён бачыць, што непярэліўкі, накінуў на сябе свой балахон, ды ўцёк, а штаны й засталіся. Муж за гэтыя штаны, ды на вуліцу — падняў скандал. Тады з манастыра вышаў стары манах і кажа: „гэта штаны сьвятога Францішка“.