Старонка:П’есы (1927).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Званар

Дык-жа каб упільнаваць мне?

Макар

Там у калідоры стой, бо тудэю публіка выходзіць.

(Званар пашоў, за ім Макар).
Са сцены выходзяць: Соня, Вадзім, Чутковіч (чуваць яшчэ аплёдысмэнты).

Соня

Доўга сёньня зацягнуўся дыспут.

Вадзім

Так, даўгавата.

Чутковіч

Нічога, затое прашоў вельмі добра. Ну, ты маладчына, Вадзім. Сёньня ты трымаўся яшчэ лепш. Лоўка ты гэтага з сатварэньнем сьвету пасадзіў.

Вадзім

Ну, дык гэта-ж зусім відавочная байка.

Чутковіч

Так, але адказ з гэтым прыкладам быў надзвычайна добры. Вот памаленьку будзем працаваць. Соня звыкнецца з горадам і будзеце жыць.

Соня

Што, калі-б бацька твой чуў тваю прамову?

Вадзім

Ня ведаю, ці перанёс-бы ён.