Старонка:П’есы (1927).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

Чутковіч

Магчыма, што ён махнуў на вас рукою.

(З сярэдніх дзьвярэй уваходзіць а. Серафім, за ім Званар).

Соня (спуджана).

Вадзім, што такое?.. Глядзі хто йдзе?

(Усе глядзяць. Маўчаньне. А. Серафім паволі падыходзіць).

Чутковіч

А, і Званар тут.

А. Серафім
(Прыдушаным голасам).

Ты ўцёк?! (Падступае да Вадзіма). Зьбег гадзіна?.. Думаў, я не знайду? Знайшоў… Падзяку я прынёс табе… (Дзіка). Пракляцьце!!!

Вадзім

Пакіньце вы мяне…

А. Серафім

Пакінуць, каб ты рваў маё сэрца. Я тваё вырву гадзіна… (Дрыжачыя рукі яго цягнуцца да Вадзіма).

Вадзім

Пакіньце, я вас прашу.

А. Серафім

Загінь ты!.. (Увесь трасецца, траціць прытомнасьць). Дзе бог… пакарай!.. (Падае на падлогу, Званар падбягае, падтрымлівае).

А. Серафім

Па-а-ка-рай...