Старонка:П’есы (1927).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная
Дзея адбываецца ў хаце ўдавы. Кулак Міхальскі падводзіць рахунак зьбіраньню ахвяр на званы й на архірэя. Зьбіральнік Янка дае справаздачу.

Міхальскі

Колькі сабраў у пасеках?

Янка

На званы — 3 пуды жыта й пуд аўса, а на архірэя 8 фунтаў мёду і каля пуду фасолі, вось толькі што прывёз.

Міхальскі

А дзе паставіў?

Янка

А ў Вас, у сьвіране.

Міхальскі

А некаторыя, мусіць, ня хочуць даваць?

Янка

Дык дзіва!.. Моладзь, псуе справу. Макаровых Паўлючок, дык аж біцца кідаецца да маткі, каб не давала фасолі. Хай трэсьне, гаворыць, твой архірэй.

Марта

Ах, распута, вось цяпер дзеткі!