Старонка:П’есы (1927).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

Зоська

Ай добра, сказаў. Праўду сказаў. Як жабракі ходзяць з торбамі і зьбіраюць на зва-а-а-ны на ар-хі-рэ-я.

(Уваходзіць дыякан).

Марта

Ціха ты.

Зоська

На дыякана яшчэ назьбірайце.

Дыякан

Дыякан тут.

Зоська

Прымайце ад вашых казначэяў дабро за сваю „цяжкую працу“.

Марта

Сьціхні ты, гадаўка.

Зоська

Што сьціхні, абрыдла мне глядзець на вашыя зборышчы.

Янка

Сядайце, айцец, сядайце.

Зоська

Дядзька Янка, кідайце гэтыя торбы. Хай самі йдуць і зьбіраюць, нашто вам гэта, пойдзем з хаты. (Пашла).

Дыякан

Во крыклівая. Маладзенькая, задзірыстая, а можа й дурненькая.