Старонка:П’есы (1927).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

Марта

Каб яна была мая родная дачка, я-ж бы яе… прытаўкла-б за гэтыя словы.

Міхальскі

А, не зважайце, вось добра, што пашла. Ты, Янка, зьбегай да мяне там жонка прыгатавала прыкусіць. У шафе там кіўбасы, а затым… можам крыху мёду ўзяць, з гэтага зборнага, разумееш!..

Янка

Добра! (Ідзе).

Міхальскі

Э, пачакай, як толькі прыедзе сэкрэтар рэўкому, дык няхай хлапчук мой зараз-жа й вядзе яго сюды.

Янка

Добра!

Міхальскі

Там жа за куфэркам, дзьве бутэлькі пяршаткі, разумееш?..

(Янка вышаў).

Міхальскі

Гэта (да Марты, вымаючы з кішэні бутэльку) там пастаў дзе небудь, а то цёплая зробіцца ў кішэні. (Марта ставіць у мы цельнік).

Міхальскі (сядае).

Я вам скажу, айцец дыякан, што калі скончым царкву, ды калі вы пераберацеся да нас на пастаяннае жыцельства, ну тады зажывем.

Марта

Скарэй-бы ўжо канчалі.