Старонка:П’есы (1927).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Міхальскі

Так. Ён-жа сэкратар, ён вядзе ўсе дзялы, а сэкратаром у сельсавеце мой сын, таксама вядзе ўсе дзялы. Так, што я й спакойны.

Дыякан

Во, так і трэба, каб усякая шушамець, ня лезла на карк.

Міхальскі

Глянь, Янка, каб пад вакном там нікога ня было.

(Янка вышаў, Марта за ім).

Дыякан

Буялаў наш чалавек, толькі каб не даведаліся аб тым, што ён ня вельмі далюблівае цяперашнія парадкі, бо скінуць могуць з пасады, а так ён вот-вот камуністым стане, нашым камуністым.

Міхальскі

Во калі-б такія ўсе камуністыя, я-б нічога ня меў-бы проціў, а можа й сам пашоў-бы нават, а то што, знаеце, галадранец які, што ў яго нічога няма, што з ім парадашны чалавек гаварыць не хацеў, ён лезе ў камуністыя. Вось у Ачапоўскага на фальбарку адзін сем год парабкам быў, а цяпер упраўляючым там застаўся. Ён нават бога не прызнае.

Дыякан

Ух разбойнікі.

(Уваходзіць Янка й Марта).

Міхальскі

Грабіцелі й больш нічога.