Старонка:П’есы (1927).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Янка

Нікога няма, ціха ўсё.

Дыякан

Ну, а ты, Янка, як, скора бальшавіком будзеш, у камуністыя запішашся?

Янка

Як вам сказаць, айцец духоўны, бальшавіком яшчэ можна быць, значыцца, каб усім людзям добра было і ўсё такое… Аб камуністых я нешта нічога ня ведаю, як будзе з гэтаю камунаю, але я чалавек цёмны і пра гэта мала што магу сказаць. Вось, што я магу сказаць.

Марта

Я думаю бог павінен пакараць іх, быць ня можа каб так прашло. Яны-ж усе бязбожнікамі парабіліся. А памойму — раз ты ня чуеш над сабой страху божага, ты тады можаш красьці, забіваць.

Янка

О, за гэта ў турму пасадзяць!

Міхальскі

Хто-ж іх пасадзіць, калі яны саджаюць, ды каго? Дзе гэта відана, каб узяць айца духоўнага ды ў вастрог.

Дыякан

Каго, мяне?

Міхальскі

Я к прыкладу, бывае-ж.

Марта

Не даруе ім бог.