Старонка:П’есы (1927).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

Дыякан

Я, можна сказаць, няп‘юшчы, але як вып‘ю, дык неяк тады лягчэй, толькі-ж я ўжо выпіў сёньня і адчуваю ў галаве шумок.

Міхальскі

А мала што дзе там пілі, мо якую дрэнь, а гэта ўсе-ж такі добрая, бяз жаднага паху.

Янка (сядзіць з боку).

А гэта добрая.

Міхальскі (заўважыўшы).

А, дык бяры шклянку й ты, Янка.

(Янка падыходзіць да стала й выпівае).

Дыякан

Даюць — бяры, б‘юць — уцякай.

Янка

Я так, бацюшка айцец дыякан, і раблю, мая жонка калі раззлуецца часам, пачне лаяць мяне, то я цярплю, але як бывае ўхваціць сякач, ці вілкі, дык тады — уцякаю.

Марта

І добра робіш, Яначка, далі-бог добра. (Налівае ўсім). Ну яшчэ, айцец дыякан.

Дыякан (бярэ чарку).

Закончыць храм, рукапалажыцца, прыехаць да вас на асьвяшчэньне і на пастаяннае служэньне. Ваздадзім хвалу госпаду Хрысту. (Выпіваюць усе). Я па стапах Хрыста,