Старонка:П’есы (1927).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

які заўсёды быў з народам, як і я з вамі сёньня. (Працягвае рукі, каб абняць Марту й Міхальскага). Слухай, Марта, ты ўдава?

Марта

Удава, айцец духоўны.

Дыякан

Хрыстос любіў удоў, будзем любіць і мы. (Марта цалуе руку дыякану, а ён яе ў лоб і шчаку).

(Янка пашавяліўся).

Марта

Нехта, здаецца, ідзе. (Ускаквае й бяжыць да дзьвярэй. Янка і Міхальскі хаваюць бутэлькі).

(Уваходзіць сэкратар з папкаю, п‘янаваты ўжо).

Міхальскі

Во хто нас перапужаў. (Ставіць на стол бутэлькі).

Сэкратар

Правільна, што самагонку пілі?

Дыякан

Не самагонку, а хлебнае віно ўдавы Марты, за неіменіем вінограднага.

Сэкратар

За неіменьнем гэрбавой пішам на прастой, а вось прыпісаць вам за тое, што без мяне пачалі…

Янка (дае месца сэкратару).

Чакалі вас, т. сэкратар, а пасьля нейк і пачалі.