Старонка:П’есы (1927).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Сэкратар

Пачалі… прадаўжай!..

Міхальскі

От люблю… Свой чалавек, такому я заўсёды рад. (Налівае яму шклянку).

Сэкратар

Рад?.. а… Чаму-б ня ўстроіць усю гэту маніфэстацыю ў тваім доме: там прасторна, тупнуць можна. (Дзяк ціах пяе)… К ціхаму прыстанішчу тваему прыцёк вопіюшчы.

Міхальскі

Я вам скажу, што гэта для вас ня добра будзе. Кожны будзе казаць, што ў яго п‘юць, за яго стаяць, ведаеце самі, пачнуць перамельваць усё, а тут спакайней.

Марта

Тут спакойна, вокны завешаны. (Устрывожана). Нехта клямкаю стукнуў. (Ускаквае. Міхальскі хавае бутэльку).

(Адчыняюцца дзьверы, уваходзіць кабета).

Кабета (падыходзячы да стала).

Я буду прасіць вас, айцец і вас. (Да сэкратара). Можа вы-б далі якую раду: дзеці пахварэлі, а сёньня й сам (гаспадар) зьлёг, што мне цяпер рабіць? Большанькая дзяўчына бяз памяці крычыць, дроў — ні паленца. (Плача). Есьці няма чаго даць.

Сэкратар (сярдзіта).

Ну, дык што-ж мы можам табе даць?..

Кабета

Я ня ведаю можа паможаце, бядзе маёй.