Старонка:П’есы (1927).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Міхальскі

Цьфу чорт яе нагнаў, зашчапіла ты-б, Марта, дзьверы, каб ня швэндаліся, каму не патрэбна.

Сэкратар

Эх, сяду разам з айцом духоўным, вып‘ем і вазьнясемся ў рай.

Дыякан

З табою, хоць у пекла.

Сэкратар

Сядай, тут каля мяне, Марта. (Марта сядае).

Сэкратар

Ды бліжэй!.. Я не такі халодны, як сьвяты айцец.

Марта

Айцец дыякан ніколі халодным ня бывае.

Сэкратар

Ня бывае?.. Ведаеш?

Дыякан

Я цеплаты ў цябе не прашу, я саграваюся сваім воздухам. (Да сэкратара). Слухай, чаму ты сеў пасярэдзіне, а жанчына ў нас з краю.

Сэкратар

А дзе яна павінна сядзець?

Дыякан (паказвае месца каля сябе).

А вось тут.