Старонка:П’есы (1927).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

Сэкратар

А, вось яно што?.. Добра. Я згодзен, выпі вось толькі поўную шклянку.

Дыякан

Поўную, гы-гы-гы… Многа, браток.

Сэкратар

Ну, пі — колькі тут ёсьць.

Дыякан

Многа будзе, браток.

Сэкратар

А ну, ладна сядзі сабе адзін. (Павярнуўся).

Дыякан

Ну, вып‘ю, браток, вып‘ю.

Сэкратар

Ну, пі.

Дыякан (выпіўшы крыху).

Замнога, браток.

Сэкратар

Ну, як сабе хочаш.

Дыякан

П‘ю, п‘ю. (П‘е).

Сэкратар

О, цяпер займай маю позыцыю. (Садзіць дыякана пасярэдзіне).