Старонка:П’есы (1927).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Дыякан

(Палажыўшы абаім рукі на плечы).

Люблю я вас (Зьлёгка цалуе ў шчаку сэкратара й добра два разы Марту). Слухай пане Міхальскі, колькі мы купім званоў?

Міхальскі

Я думаю, ня менш чатырох, каб у чатыры галасы.

Дыякан (радасна).

У чатыры… (Лічыць і паказвае пальцам на ўсіх, апрача Янкі) Раз, два, тры, чатыры (Бярэ шклянку ў рукі і стукае аб бутэльку) Ці-лім, бом-бом… (Дыякан кажа: „Ці-лім“; Сэкратар: „бом“ і Міхальскі — „бом“ некалькі разоў, а затым мотыў пераходзіць у польку. „Ціль, ціль“, „бом-бом“… Плечы іх пачынаюць хадзіць, Міхальскі топае седзячы, Дыякан, Марта й сэкратар вылазяць й пачынаюць скакаць).

Дыякан (кончыўшы скакаць).

Стой, каршуны нейкія перад вачыма кружацца… Ой, ой, кружацца…

(Уваходзіць Зоська)

Сэкратар

Кружыцца?.. садзіся ты, мокрая курыца! А-а-а Зоська тут, ягадка!.. (Ідзе да яе).

Зоська

Адыйдзеце!.. (Сэкратар хоча абняць яе).

Зоська

Адыйдзеце, а то плюну ў вочы.

Сэкратар

Што?.. Мне ты хочаш плюнуць у вочы, мне сэкратару рэўкому, прадстаўніку уласьці.