Старонка:П’есы (1927).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

Зоська

Гэта вы прадстаўнік улады? Ды Вы не дастойны быць ім. До-обры прадстаўнік!.. Вы ганьбіце толькі ўладу, і вам ня месца ў рэўкоме.

Марта

Чаго ты прышла?

Зоська

Я ў сваю хату прышла. Што можа прагоніце?

Сэкратар

Выкінем, як жабу, калі толькі будзеш шум падымаць.

Дыякан

Так, выкінуць трэба гэта непатрэбнае зельле.

Зоська

Вы патрэбнае зельле, вы, айцец духоўны, цалебнае зельле, вы сцаляеце душы. Сцаляйце лепш сваю душу, вось гэтым зельлем. (Паказвае на бутэльку самагонкі). Яна ў вас хворая…

Марта

Сьціхні ты…

Зоська (ня слухаючы).

Вы сьпяшаецеся каб скарэй закончыць будову царквы, асесьці тут у нашай вёсцы й, напіўшыся добра самагону, маліцца за нас грэшных. Каму патрэбны гэтыя малітвы?

Міхальскі

Нам патрэбны. Вядома-ж не табе распусьце такой.