Старонка:П’есы (1927).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

Зоська

Толькі-ж вам. Зразумела, каму патрэбна гэтая крама.

Дыякан (да сакратара).

Трэба запраціць ёй гаварыць…

Зоська

Не, галубчыкі, цяпер не забароніце нам гаварыць. Мы будзем гаварыць, крычаць будзем. (Янка задаволены паглядае на Зосю).

Марта

Ну й лопнеш.

Дыякан

І лопнеш.

Зоська

Вы лопнеце ўсе.

Сэкратар

(Падыходзіць да Зосі й са злосьцю).

Што ты скажы з сябе прадстаўляеш?

Зоська

Я не прадстаўляю, я выказваю праўду. Пры Савецкай уладзе мы будзем праўду казаць у вочы.

Сэкратар (іронічна).

Якую такую праўду сударыня, думаеце сказаць?

Міхальскі

Ды ну яе з яе праўдай.

Дыякан

Праціўна слухаць…