Старонка:П’есы (1927).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

Зоська

Ха-ха-ха!.. Эх, дзікуны! (Пашла).

Марта

Вось бачыце, якое дабро жыць нам, мачыхам з такімі дачушкамі. Яе трэба было-б пасадзіць, каб пасядзела ў воласьці, можа крыху палепшала-б.

Міхальскі

Пасадзіць трэба яе беспраменна, і гэта зрабіць ня трудна. Яна язычок мае лоўкі, прагаворыцца на сходзе супроць сэкратара рэўкому ці каго, а я скажу сыну, каб у пратакол запісаў, ну і, значыцца, супроць уласьці. Галубка, хадзі сюды…

Дыякан

О, люблю, за гэта. Я лічу, трэба ўсім выпіць… (Выпіваюць. Янка ня п‘е).

Міхальскі

Ну, а ты, што ня п‘еш Янка?..

Янка (хмурны).

Дзякую, панок, ня буду піць.

Дыякан

Ты што, пашатнуўся ў веры?

Янка

Не, айцец духоўны, я болей не магу піць.

Дыякан

Ты можа гневаешся, што я не плачу за старажоўства царквы, але-ж май на ўвазе, што калі адчы-