Старонка:П’есы (1927).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

нім — ты будзеш царкоўным старастам, будзеш першым маім памоцнікам.

Сэкратар

Усё гэта пустое, дзяўчына гэта сядзіць у мяне ў печанёх, чорт-бы яе пабраў.

Міхальскі

Я-ж бы яе на вашым месцы… у Чаку загнаў-бы.

Дыякан

Куды вы сказалі?

Міхальскі

У Чаку…

Дыякан

Ой, якое богу праціўнае завядзеньне… (Паморшчыўся заплюшчыўшы вочы, паўтарае) Чэ-ка, Чэ-ка…

Міхальскі

Яно і мне праціўна… А табе, Янка?

Янка

А мне нічога.

Міхальскі

Табе нічога?.. Ну, а ёй? (Паказвае на Зосю) Ей-жа міла, дык вось няхай яна туды і йдзе.

Янка

А чаму-ж ёй ня міла будзе, яе-ж брат, Рыгор, там служыць. (Уваходзіць Зоська).

Міхальскі

Брэшаш, ён у Чырвонай арміі служыць, а мо‘ дзе прапаў гэткі галаварэз.