Старонка:П’есы (1927).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

Сэкратар

А вось чаму яна такая разумная.

Дыякан
(Заплюшчыўшы вочы на мотыў камарынскага ціха напявае).

Чэ-ка, Чэ-ка... (Засыпае).

Сэкратар

Ну, айцец, падымайся, тут брат Чакою, пахне. Едзем адсюль к чорту…

Міхальскі

Не сьпяшайцеся, глупства…

Марта

Няхай айцец дыякан засьне крышку, яны ўтаміліся. Яшчэ заедзецца рана. (Да Зоські). Гэта ты, гадаўка, мне жыцьцё труціш… (Стук у дзьверы, сэкратар зьбіраецца. Марта выбегла ў сенцы і пытаецца: хто там? Чуваць адказ: Я… Рыгор… адчынеце… Яна не адчыніла і спуджаная ўскочыла ў хату) Рыгор прыехаў…

Міхальскі (моцна).

Р-рыгор-р-р?.. (Бразнула талерка, дыякан падскочыў — хрысьціцца).

Зоська (радасна).

Рыгорка прыехаў… (Бяжыць адчыняць дзьверы).

Сэкратар (бярэ пад паху папку).

(Уваходзіць Рыгор. На ім шлём, з гвяздаю, скураная куртка, рэвольвер і маленькі клунак).

Рыгор

Здарова, Зоська!.. (Цалуюцца). Што, гэта адчыняць ня хочуць? Запыталі, хто — і пабеглі?.. (Усе спуджаныя стаяць).