Старонка:П’есы (1927).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Зоська

А вось чаму, Рыгорка, паглядзі, што ў нас робіцца, я пісала табе.

Янка (да Рыгора).

Здароў, Рыгор. Знацца ў госьці да нас…

Рыгор

А, дзядзька Янка… Здароў… (Вітаюцца). Ну, а гэта, што за кампанія? А-а-а!.. Гэта дыякан… (Глядзіць на Міхальскага). І гэтага пазнаю… Ну, а гэта хто такі будзе?.. (Глядзіць на сэкратара).

Сэкратар

Я — сэкратар рэўкому…

Рыгор

Сэкратар рэўкому? Добра… у вас тут дзелавое пасяджэньне.

Сэкратар

Я прыяжджаў сюды па справах, зямляўпарадкаваньня, а затым ўжо запрошаны быў зайсьці сюды. А вы хто будзеце, дазвольце запытаць?

Рыгор

Я гаспадар гэтай хаты.

Сэкратар

Я разумею, але я пытаю па службе хто будзеце?

Рыгор

Я воін Чырвонай арміі, абаронца-працоўных.

Сэкратар

А дзе служыце?