Старонка:П’есы (1927).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I

Дзея адбываецца ў хаце беднага местачковага краўца Іцкі.
Вадзім сядзіць каля стала. Соня завязвае хустачку, напявае мотыў „Белая армія чорны барон“.

Соня

Чаго ты надуўся так?

Вадзім

Я не надуўся.

Соня

А што ты?

Вадзім

Я проста думаю.

Соня

Думаеш? Гэта добра. Трэба думаць. Сяду і падумаю. (Садзіцца і іронічна надуваецца, Вадзім засьмяяўся).

Вадзім

Табе гэта не падходзіць.

Соня

А табе дык вельмі падходзіць. Яшчэ толькі не хапае акуляраў, тады-б ты сапраўдным вучоным