Старонка:П’есы (1927).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Буялаў

Усё можа быць, а то… бываюць падобныя па абліччу.

Рыгор

Ага… Ён… У Жлобінскім Угалоўным розыску справа яго была… Быўшы валасны пісар… А ну, рукі ўверх.

Янка

Угалоўны праступнік… Ого-го!.. Значыцца здымуць кветку з кажушка.

Рыгор

Вымай, дзядзька Янка, усё, што ёсьць у яго ў кішэні.

Янка

Баюся, браток.

Рыгор

Нічога, ён не пашавеліцца.

Янка (мацае).

Ой, нешта тырчыць, можа рэвольвэр…

Рыгор

Цягні, ня бойся. (Янка дастае з кішэні паўбутэльку).

Буянаў

Дазвольце, таварыш, тут непаразуменьне.

Янка

Якое непаразуменьне, калі самагоначка, ды напэўна пяршатка. (Шукае). Больш нічога няма, здаецца.