Старонка:П’есы (1927).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор (да Зосі).

Я зараз паеду з ім у рэўком і зьвярнуся заўтра раніцаю. А цяпер пойдзем да старшыні сельсавету, бяжы, Янка, наперад, скажы, каб прыгатаваў хурманку.

Янка (ня ведае дзе падзець самагонку).

А гэта тут пакінуць ці як будзе?..

Рыгор

Выкінь там на агарод дзе…

Янка

Добра, бягу. (Расчыніў дзьверы). Ну, за мной, угалоўнік.

Рыгор

Пашлі!.. (Пашлі, вышла й Зося).

Марта (адна, падышла да абразоў).

Божа міласэрдны, калі я можа й сапраўды грэшна ў чым, дык даруй, я-ж удава. Заступіся, заступіся, божачка, і за айца дыякана…


КАНЕЦ