Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Над горадам вясенні ранак
І ўдарнай працы баявік.
Мінае свой другі паўстанак
Бадзёры месяц красавік.

На скрыжаваннях вуліц людных
Вільготным смехам б‘е у твар.
Уверсе воблакі, як судны,
Плывуць ў падветраны абшар.

Гудзіць і вые шторм абапал…
Так з гор узнятая зіма
Збягае ўніз пакласці лапу
У снег, каторага няма.