Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Абрысы старадаўняй пушчы,
Святую смагу баек там —
Нутром на попел ператрушчу,
Змяшаю з друзам папалам.

Ўскапаю дзедаўскі дрывотнік,
Па каліву перабяру…
І што не змог народ нямотны —
Я да канца дагавару.

Праз грані дум прайду у негаць
Прыгонных продкаў, курных хат…
За ўласным ценем мне не бегаць,
Не зводзіць вершамі дзяўчат.