Зор ранніх знікла дыядэма, І вільгаць прапаўзла праз скронь: Заместа дроў бярэмам стрэмак Да сонца я трымаў агонь.
Згрызоце патушыць карцела, Чаго не сходала спярша… Балела сколатае цела І радавалася душа.
Пакінула старая мода Ад прыцемак вадзіць дзяды. Апошнім пройдуць веснаходам Мае наступныя сляды.