Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

Учора вецер біў у дзверы,
Злавала ноч, і дождж ішоў.
Прасіў узгоркаў мокры чэрап
Бярозавых капелюшоў.

Ад прудкасці гарэлі рамы,
Хрыпелі сцены хат старых.
На варце прошлай панарамы
Цмянеў ланцуг гарадавых.

Вітала горада прадмесце
Мудрэйшая з мудрэйшых хэнць:
За матку боскую — двадзесця,
За маршала — двадзесця пенць…