Учора пыл курэў ад гміны, Ўлягаўся свіст жандарскіх пят. Гула туга на дамавінах, Глыбела логіка гармат.
Як звер падстрэлены, ятрэла Шляхецкай навалачы злосць. За песняй — „у бой мы пойдзем смела“ — Расла другая маладосць.
Дні набывалі новы профіль, Выкоўвалі, каб светла днець — Пачатак маладой эпохі, Старой разваліне — канец.