Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Хай выюць ветры непагоды
І ходзяць хмары над зямлёй.
Свой горды лад твае народы
Нясуць у свет, край родны мой.

З кайданаў цемрадзі астрожнай
Да светлых дзён прышлі яны.
Гартуюць шлях на пядзі кожнай
Твае адданыя сыны.

Пяюць нямотныя пустыні,
Дзе пройдзе сіла нашых рот.
Вясна ўладарная не згіне, —
Дрымлівых рэк растопіць лёд.