Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

Каму, як не табе, паслухаць
Жывую музыку вясны?..
Нішто тваё не рэжа вуха —
Сніць ноч свае зямныя сны.

Дрыжаць брывей густыя хмаркі…
Іх фарбе ў нервы рэк сыйсці.
Іх можна разабраць без чаркі,
Да мудрай праўды дарасці.

Мы ведаем усё, што робім,
На гранях дзей праводзім век.
У гэтым сэнс вялікай спробы
Знаходзіць новы чалавек.