Завінуўся на выгодзе І шуміць зялёны сад. Болей цвету ў гэтым годзе, Ў гэтым годзе сонца шмат.
На пялёсткаў россып белы Жар пяшчот кладзе яно… Дбалі бронзавыя целы Пра адборнае зярно.
Гаманіла з плугам глеба, Каб разгон рабоце даць. Каб засеяць болей хлеба, — Не спазніцца, не адстаць.