Прышла і загадала сесці. Слухмяна выканаў загад. Я ёй, з далёкага прадмесця, Як родны чалавек і брат.
Было падкрэсленне гаворкі І залацела галава. Цвілі не яблыні — падпоркі, Гулі не пчолы, а трава.
Найлепшай зграбнасцю у словах Мне празвінела ў гэты час: Лірычных вершаў аб каровах Яшчэ не вычытаў калгас.