Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць звонкіх аб самой брыгадзе
Не лішне выпала радкоў…
Сачыла хмарка ў даляглядзе
За лётам вёрстаў і падкоў.

І што іскрой з вачэй ляцела,
Было адказам блізкім, ім:
— Калі адна душа і цела, —
Жыве і дбанне аб адным.

1934 г.

|}