Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/35

Гэта старонка была вычытаная

Зіма заплакала ў тумане,
Ад сонца ўзвыў прымяты снег.
І ў нейкім радасным поўсне
Я ўспамінаю дзень свой ранні
І даўні клопат аб вясне.

Ля гарадской высокай рамы
Я ў палявы гляджу прастор:
Бяжыць з гары знаёмы тор,
Стрыжэ зялёнымі вушамі
Ўстрывожаны далёкі бор.

Над борам хмарак тонкі дэсань,
І ў даляглядзе — мглы клубок