Гэта старонка не была вычытаная
Стаіць, як сон смутлівых песень.
Ён будзе бурай перакрэслен,
Віхром адкінуты у бок.
Там, недзе, бег ручэй да спаду,
Нёс ў прыцем мой трагічны след
І мой пагардлівы куплет
Пра першую дзяўчыны здраду…
Было і ладу і не ладу
У кветках вёсен, у звоне лет.
Пад рызманом скупога шчасця,
Быў я ўсхвалёваны наўздзіў
Імкненнем шэры змрок згурасціць,
Каб дзікім воўкам не хадзіў.
Каб нораў збродны (ценям звыклы)
Пранесці злыдні не змаглі…
А час ішоў, і дні плылі.
Ўздымалі злоснікі на іклы
Кашулю зрэбную зямлі.
Кашчавы хруст начэй бяссонных
Калоў зуб‘ём іржавых віл.