Гэта старонка была вычытаная
Раслі нагайкі і пагоны,
Стагналі збітыя загоны
І рэкі, поўныя крыві.
На крык сіберніцкай каманды,
Хто палам ўз‘юджаным прасмаг,
Ішлі ў раз‘ятраныя банды —
З віхрастым чубам, белым кантам,
З людской крывёю на губах
Пратанцаваць на чарапах.
У панстве майстраў ад труны,
Тут толькі гада смерць не стрэне…
Як вош, пладзіліся яны.
І дзе схадзілася трапенець
Атрускі гвалту і маны —
Танулі вёскі ў конскай пене,
Звінелі глуха кайданы…
Ступала навалач па бруку,
Пад оргію „законных мер“.
Брыдозны, п‘яны іх ашчэр
Ў адным мог толькі збавіць муку: