Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Няма жанчыны — давай суку, —
Ўсё прыме белы афіцэр…

… Часы бязгодзіцы мінулі,
Народ сваволю звера змог.
Замерлі шалы подлых гуляў
Ля перакроеных дарог.

Ідзем магутнасцю з‘яднанай
Мы веліч будучынь тварыць.
Шчымяць яшчэ глыбокай ранай
Граніц крывавыя шнуры.

Мы чуем шум трывог на долах
І вучым кожны крок і рух:
— Трымаць сухім заўсёды порах
На час паўторных завірух.

Каб свет, калі на гвалт памкнуцца
Чароды зграй з сваіх бярлог, —
Сусветным штормам рэволюцый
Ускалыхнуць зямлю ўсю змог.

|}