Я пакінуў у дарозе многа Слоў лірычных, незабытных дум. Перабраў зямлю вар‘яцкі рогат, Размяло жыццё сваю бяду.
Перабеглі хмары часта-густа, Шротам слот абшлёгалі раллю. Так саткала здрадніцкая змуста Белы саван мёртваму быллю.
Так народжана праз крык і енкі Урачыстасць вораных палос. Толькі пеўнем швэндаць (па-маленьку) Не адвык сузмрок каля бяроз.