Нямашака ў свеце нічога Ад песні лірычнай праўдзівей. Барозны ў адмернасці строгай Кладуцца на ўчорашнім дзіве.
Разносіць базырлівы вецер Разбітыя хмары ў бяздноўе… Дарога пастаўленай мэце Акроплена потам і кроўю.
Ўдратован за провадам провад — За жылай напружанай — жыла. Звініць нечуванае слова, Расце нечуваная сіла.