СУСЕДКА
Чорны шал імглой спавіў На палях жывыя кветкі. Рукі белыя ў крыві Ў далікатнае суседкі.
Паздзірала строі ўсе Пані турмаў і вяровак… Голай лыткаю трасе Ў хэўры кручаных сябровак.
Любіць вельмі свет прыгод І сябе яе асоба. Скаліць свой шчарбаты рот Сам удалы пан Заглоба.