Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

сьмерць ад благога паветра, ці непасільных варункоў працы і безміласэрнаго здзірства. Перад выездам да некаторых заморскіх старонак трэба сколькі мага перэсьцерэгаць усіх, агентоў-жэ, каторые намаўляюць людзей на гэта, выкарэніваць як найгоршых шкоднікоў, бо праўдзівых гандляроў людзьмі.

Пытаньня калі ехаць? стаіць у цесным звязку с пер­шым пытаньнем і знаходзіць атказ залежна ад таго, куды і чаго едзе хто за морэ. Калі нехта мае ужо намечэную мэту падарожы, то ўсё-ж такі павінен ешчэ мець пэўнасьць ці німа там якраз цяпер забастовак у тым промысьле, у каторым хочэ шукаць сабе работы, ці німа там якой пошэсці, ці не кіпіць рэволюція і т. д.-бо усе гэты і гэтаму падобные варункі павінны задзержаць эмігранта ад падарожы і адлажыць яе да лепшаго часу. Над гэтым трэба падумаць ешчэ перад выбарамі у дарогу і перад тым як купляць білет на праезд. Рады аб гэтым дае Тав. Апекі над Эмігрантамі. Хто ужо купіў білет на параход і дастаў паведамленьне аб дні, калі трэба выежджаць, то гэтаго, паведамленьня і дня выезду павінен вельмі пільнавацца, каб не спазьніцца на па­раход і не наразіцца на вялікіе страты. Лепей зробіць, выежджаючы са сваей вёскі на які дзень раней, чым на гадзіну запозна.

Астаецца ешчэ пытаньне: якой дарогай ехаць? На гэтае пытаньне розные агенты маюць заўсёды гатовы атказ, найбольш хваляць тое таварыство, у якога служаць, дзівы расказываюць аб вялікіх выгодах, панскіх харчах і вялікай шпаркасьці караблёў гэтаго Таварыства, ня сушачы сябе галавы тым, як на гэткіх казках выйдуць лацьваверные падарожнікі. Таварыство Апекі над Эмігрантамі можэ даць уселякіе, найбольш пэўные рады і ведамасьці, каторые дастае заўсёды ад людзей, верыгодных, каторым поручэна