Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

даведывацца на мейсцу аб варунках і не адкладаючы поведамляць Таварыство.

Эмігрантоў эўропэйскіх перавозяць за морэ караблі з розных портоў, с каторых глаўные: Лібава у Расеі, Гамбург і Брэма у Немеччыне, Антвэрпія у Бэльгіі, Роттэрдам у Голляндіі. С кожнаго з гэтых портоў адходзянь розные ка­раблі: старэйшые і навейшые, большые і меншые, лепшые і горшые. Такога параходнаго Таварыства, каторае мело-бы адно толькі вялікіе, новые, шпаркіе і выгодна устроеные караблі німа.

Пры тым на найлепшым караблі падарожа для эмі­грантоў можэ здарыцца непамыснай, калі (мінаючы ужо па­году, каторая вялікую пры гэтым іграе ролю) трапіцца на ім не акуратны камісар, каторы будзе акрадаць пасажэроў на харчах, благі кухар, або благая буянская залога (матросы). Гэта ужо такіе рэчы, каторые часам пры найболь­шым стараньні цяжка абмінуць. Наагул можна сказаць, што падарожа на караблі III класам заўсёды бывае непрыятнай.

З другога боку для эмігранта мае вялікую вагу такжэ і кошт дарогі, цэна білету па чугунцы і білет на карабель. Не адзін хацеўбы ехаць і даўжэй і горэй, абы толь­кі як найдзешавей. Тымчасам цэны карабельных білетоў у параходных таварыств заўсёды зменяюцца: сягоньня дзешавейшые мае тое, а заўтра другое таварыство. Цэна за праезд меняецца між іншым залежна ад пары году, конкурэнціі параходных таварыств і руху эміграційнаго.

Кажэм тут аб усім, каб выказаць чаму даючы гэтые рады ня можэм сказаць цэн білетоў на параходы з розных портоў у Паўночную і Паўднёвую Амэрыку і чаму ня мо­жэм наказаць порту, с катораго падарожа усё роўна з якой мэтай лічылі-бы мы для кожнаго падарожнаго за найвыгаднейшую.