Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Шмат хто атрымлівае карабельные білеты ад сваіх сваякоў, або знаёмых з Амэрыкі (так званые па англіцку „prepaids“). Ведама тые могуць думаць толькі аб чугунцы каторай маюць даехаць „да вады“, бо у тым білеце, каторы дасталі, ёсць ужо акуратна адзначэн порт і параходнае таварыство. Гэткіе, прысланые з Амэрыкі, білеты годны толькі на праезд морэм. Калі высылаючы яго сваяк пішэ, што заплаціў такжэ і за падарожу чучункай з дому да мора, то тады трэба ждаць на грошы на білет ад найбліжэйшай станціі да партоваго места. Грошы тые прышле у закрытым пісьме, або пераводам параходная агенція. Трапляецца і так, што дастаўшы тые грошы эмігрант забываецца аб тым, на што яны празначэны і распусьціць іх думаючы, што ужо за цэлую дарогу заплачэна, а посьле дабіваецца у касіера на станціі, каб выдаў білет, паказываючы яму сваю „шыфкарту“, каторы розумеецца білету выдаць ня можэ. Дык калі хто дастаў параходны білет з Амэрыкі, то ён павінен акуратна разабраць тое пісьмо, што прыйшло разам, каб адразу ведаць, ні той хто высылае заплаціў толькі за пераезд морэм, ці за усю дарогу. У гэтым апошнім прыпадку павінен ждаць ешчэ грошы на білет па чучунцы, а каліб грошы не прыходзілі, то звярнуцца з запытаньнем аб гэтым да параходнаго таварыства (або да агенціі) паказанай на „шыфкарці“. Калі-ня ведае, кудой мае ехаць па чугунцы, ніхай папросіць, чыноўніка на чугунцы, каб выясніў, ці ніхай сам напішэда Тав. Апекі над Эмігрантамі у Вар­шаву, або у Вільню, прыкладаючы марку пачтовую на атказ.


Рыхтаваньнеся у дарогу. Выезд і дарога.

Хто, акуратна усё абдумаўшы, наважыўся выехаць за морэ, павінен перш за ўсё (перш ешчэ чым купіць білет на праезд на караблі) пайсці да доктара каб агле-