Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

дзіў, ці ня хворы ён: і) на трахому (егіпецкае запаленьне вачэй) 2) на калтун, 3) скурную высыпку, 4) падучую хваробу, 5) на усыханьне мускулоў. Калі пачуваецца саўсім здаровым і не мае зачырванеўшых вачэй, можэ пайсьці да доктара толькі у месьце, у каторым купляе параходны білет, калі гэтае место не заграніцай. Тады агляд лекарскі дзешавей абойдзецца. Ніколі ня можна выежджаць за граніцу ня будучи пэўнымъ што да свайго здароўя, хоць бы за гэта трэба было заплаціць. Бо хворых на вышэй апісаные хваробы у Амэрыку (асобліва Паўночную) не пускаюць, а часам не пазваляюць ім і садзіцца на карабель.

Пасьля трэба падумаць аб пашпарце таму, хто яго ешчэ не мае. Для кабет годзі абы якой казённай паперы (напр. мэтрыка хсьцін абр шлюбу, работніцкая кніжка і т. п.). Граніцу-ж перайсці можна у спосаб яўны, або маючы выданы з губэрнскаго упраўленьня загранічны пашпорт, або з „поўпаскамі“ каторые выдаюць валасные упраўленьня у пагранічных валасьцёх. Шмат хто з эмігрантоў не выбіраюць сабе загранічных пашпартоў, а карыстаюць перамытчыкамі і пераходзяць граніцу тайком, абы толькі „перэшварцавацца“. Але не заўсёды гэто канчаецца гладка, бо іншых ловіць пагранічная стража, арэштовываець і аддае у рукі паліціі; другіе зноў (а гэткіх бывае шмат, пападаюцца у рукі ашуканцоў і тые іх абдзіраюпь. Бывалі і такіе здарэньня, што пэрамытшчыкі аграблівалі эмігрантоў на граніцы з усяго што яны мелі.

Аблічаючы грошы патрэбные на дорогу, трэба памятаць аб тым, што выседаючы на берэг у Паўночнай Амэрыцы кожны павінен мець гатовымі грашмі пры сабе найменш 25 даляроу (50 рублёў), апрача платы за білет чучункай у тое место, куды ён едзе. Хто не мае пры сабе гэтулькі грошы таму у Амэрыцы у Злучэных Штатах не пазволяць высесьць