Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

на берэг. Апрача гэтаго трэба памятаць, што наагул у дарозі лепей мець колькідзесят рублёў с сабой лішніх, чым на адзін грош за мала.

Хто едзе у Амэрыку на заработкі думаючы вярнуцца, той не павінен браць с сабой вялікіх скрынак, бо гэта быўбы толькі лішні ціжар і не патрэбные выдаткі на перавозку. Браць с сабой трэба толькі такіе скрыначкі, каб легка можна было с сабой узяць у вагон і каб кандуктары не рабілі гэтаму якіх перашкод. У скрыначку трэба браць толькі найбольш патрэбные рэчы, глаўным чынам адзежу і бялізну. Скрыначка павінна зачыняцца на замок, каб не абакралі у дарозі.

Толькіе тые, што едуць на заўсёды у Амэрыку, ня думаючы вертацца назад, добра зробяць беручы с сабой больш рэчэй (злашча адзежы, бялізны і абутку), асабліва, калі едуць у Палуднёвую Амэрыку. Але у гэткім прыпадку, каліб гэтых рэчэй ня можна было унесьці у вагон (дзеля гэтаго, калі едзе уся семья, можна заместа аднэй вялікай скрыні, зрабіць колькі меншых хатулькоў, або скрынак) радзім лепей высылаць загадзя у партовае место звычайным таварным поездам, бо перавоз рэчэй у багажы вельмі дорага обойдзецца. У гэткім прыпадку треба скрыню ці скрынкі, калі іх больш, здаць на чугунку найменш за 4 тыдні перад выездам, каб пасьпелі даехаць да порту ешчэ перад адходам карабля.

Харчоу на запасъ у дарогу не варта браць больш, як на двое сутак пакуль едзеыца чугункай да партоваго ме­ста, бо на караблі даюць усе харчы, за іх плоціцца разам з білетам.

Хто хочэ купіць сабе што патрэбнаго у дарогу, ніхай купіць гэта тут перэд ад’ездам, ня лічучы на тое, што заграніцай купіць дзешавей. Эмігрантоў, каторые купляюць