Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

там мову нашу добра разумеюць. Для каталікоў усіх націй у тым ліку для Украінцоў і Беларусоў ёсць у Бальціморэ «Каталіцкі Эмігранцкі Дом. Адрэс гэткі: Immigrants and Sailor Protektive association 1635 Cuba Street, Locus Paint, Baltimore MD., U. S. of America. Чыноўніка (камісара гэтаго таварыства легка пазнаць) па тым, што у яго на грудзёх белы брыж і яны бываюць пры выходзе эмігрантоў на берэг ва ўсіх портах. Для палякоў ёсць: Związek narodowy Polski, катораго камісары, гэтак сама, бываюць ва ўсіх ’портах Амэрыкі. Дом эмігранцкі Польскай Народнай Суполкі аткрыт у Ноў-Іорку (адрэс: 2-nd Avenue N-r. 180); камісарам там цяпер п. Прус. У Бостоне камісарам Польскай Народнай Суполкі цяпер п. Ромашкевіч (адрэс: 115, Salem Street, Boston, Mass). У Бальціморе п. В. Урбанскі (адрэс: 419, S. Bond-Street, Baltimore, Md.).

Літвіны павінны зьвярнуцца за радай у Ноў-Іорку да п. Мікалаюна, адрэс: P. O. BOX 62, Nev-Jork City U. S. of America.

Па раду дзе і як шукаць працы, а такжэ і ўселякіе іншые рады можна звертацца такжэ да інформацыйнаго бюро Польскай народнай Суполкі у Чыкаго. Адрэс гэткі: Polish National Alliance, 102—104, W. Dividision Street, Chicago, III.

Помач са стараны Камісароў можэ быць асобенна карыснай для тых эмігрантоў, каторые дзеля недахваткі грошы, або сваякоў і знаёмых у глыбі Амэрыканскай старонкі, астаюцца у прыморскім, партовым горадзе, каб тут шукаць працы. На гэткіх людзей цікуюць розные круцялі і ашуканцы, разстаўляючы на іх хітра надуманые сеткі. Перш за ўсе ёсць іх шмат паміж фактарамі. С паміж іх іншые маюць нават добра выглядаючые з верху „канторы працы“, або „otisy“. Гэткіе канторы лепей за усе абмінуць, а прынамсі маючы з імі інтэрэс які, трэба быць вельмі