Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

асьцярожным. Дзякуючы гэтым канторам не адзін ужо прыездны чэлавек запрадаўся у акуратную няволю плянтатарам у Палуднёвые Штаты, або іншым купцом „белых нявольнікоў“.

Гэтак сама ніколі эмігрант не павінен падпісываць кантракту напісанаю толькі у англіцкай мове, пакуль нехта, каму саусім можна верыць, не перекладзе на мову, якую эмігрант добра разумее. Гэткі англіцкі кантрак-гэто бывае пастка для лацьваверных людзей. Падпісываючы кантракт, бывае працаўнік цешыцца, што знайшоў сабе добры заработак, а таго і не прачувае, што гэткім парадкам прысудзіў сябе на дармовую працу у страшэнна благіх ва­рунках і ў поўную залежнасьць ад гаспадара і прыганятых.

У Ноў-Іорку ёсць такжэ правіцельственнае бюро (кан­цэлярія) дзе даюць ведамасьці для эмігрантоў, каторые хочуць купіць зямлю, албо працаваць на зямлі. Адрэс гэтаго бюра гэткі: «Information Bransch, United States Inigration Service, 17. Pearl, Nev York City», (што значыць па беларуску: Бюро інфомаційнае Службы іміграцкай правіцельства Злучэных Штатоў, вуліца Пэарль 17, горад Ноў-Іорк). Але гэтое бюро мае не шмат заказоў на людзкіе рукі ад фабрыкантоў і гаспадароў капалень, дык працоўнікоу сколькі можэ стараецца, скіраваць да працы на зямлі. Усе ведамасьці гэтае бюро дае дармо.